5 лiстапада 2024, aўторак, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку, Лёндане і Вільні беларусы ўшанавалі памяць продкаў (Фота)

Сёньня беларусы ЗША праводзяць жалобны мітынг каля будынку ААН у Нью-Ёрку ў памяць ахвяраў сталінскага рэжыму ў Беларусі.

Яго ладзіць Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі. Згуртаваньне Беларускай Моладзі Амэрыкі таксама арганізавала жалобныя імпрэзы і наведваньне могілкаў у суботу 1 лістпада, перадае “Радыё Свабода”.

Беларуская грамада Лёндану сёньня адзначыла Дзяды ранішнім набажэнствам у царкве Сьв. Пятра і Паўла і паніхідай на могілках Сьв. Панкраса, якія адслужылі беларускія сьвятары на чале з Александрам Надсанам. Пасьля Згуртаваьнне Беларусаў ў Вялікай Брытаніі арганізавала сустрэчу з Уладзімерам Арловым, удзельнікам першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў “Дзяды”, жорстка разагнанай КДБ і міліцыяй ў Мінску 30 кастрычніка 1988 году, а таксама з прафэсарам Паўлінай Марыяй Сурвілай з ЗША і прафэсарам Зінаідай Гімпелевіч з Канады.

У Вільні сёньня на Лукіскім пляцы каля крыжа паўстанцам 1863 года адбылася талака, прысьвечаная Дзядам, якую ладзілі беларускія студэнты з “Студальянсу” з Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэту. У акцыі таксама прынялі ўдзел актывісты “Маладога Фронту” і віленскія беларусы, паведамляе “Наша Ніва”.

Мітынг каля будынку ААН у Нью-Ёрку

Мітынг каля будынку ААН у Нью-Ёрку

Мітынг каля будынку ААН у Нью-Ёрку

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках