26 снежня 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івонка Сурвілла: «Каб дамагчыся свабоды, нам трэба памятаць нашых герояў»

6

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла павіншавала беларусаў з Днем Герояў, які будзе адзначацца 27 лістапада.

Тэкст звароту прыводзіць «Наша Ніва» з спасылкай на газэту «Беларус».

«Дарагія браты і сёстры!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з угодкамі Слуцкага Збройнага Чыну!

Раблю гэта аднак сёньня з пэўным смуткам. Што сказалі?б нашыя слаўныя случчакі, калі?б пабачылі, што 88 гадоў пасьля іхнага Збройнага Чыну, калі яны былі гатовыя памерці, каб жыў наш край -- вольная і незалежная Беларуская Народная Рэспубліка -- мы ўсё яшчэ ў няволі.

Так, у няволі, дарагія Суродзічы. Дасюль мы ня зьдзейсьнілі ідэалаў, выказаных у Акце 25 Сакавіка! За выняткам беларускай моладзі, якую я вітаю ад глыбіні сэрца, людзі нашыя, наш народ, яшчэ ўсё жывуць у страху, яшчэ ўсё ня ведаюць сэнсу словаў СВАБОДА, ВОЛЯ, ЛЮДЗКАЯ ГОДНАСЬЦЬ. Абы выжыць да заўтра, абы ня страціць працу, абы ня страціць пэнсіі -- вось ідэалы пераважнай бальшыні нашага народу 88 гадоў пасьля Слуцкага Збройнага Чыну.

А маглі-б мы быць, як нашыя вольныя суседзі, народам паўнавартасным, часткаю Эўразьвязу, жыць заможна і годна, вырашаць свой лёс не ў залежнасьці ад волі дыктатара і ягоных паплечнікаў, а ў залежнасьці ад агульнага свабоднага волявыяўленьня -- так як найлепш для ўсіх нас -- каб дзеці нашыя і ўнукі ганарыліся сваім краем, а не стараліся за ўсякую цану яго пакінуць з надзеяй, што знойдуць шчасьце на чужыне.

Але для таго, каб дамагчыся свабоды і дабрабыту, нам трэба памятаць нашых герояў, любіць Беларусь так, як яны яе любілі, і верыць, як гэта казаў новаабраны прэзыдэнт Злучаных Штатаў падчас свае выбарчай кампаніі, што «Так, мы можам!» Ці-ж мы горшыя за народы вольных краінаў сьвету? Мы ня горшыя, дарагія Суродзічы, але магчыма мы яшчэ не зразумелі, што будучыня нашая ў нашых руках. Што толькі мы можам зрэалізаваць высокародныя ідэалы нашых слаўных продкаў-случчакоў.

Жыве Беларусь!

Iвонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках