30 снежня 2024, панядзелак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: «Дэвальваваць рубель трэба хутчэй»

9

Дэвальвацыю беларускага рубля трэба ажыццяўляць больш хуткімі тэмпамі, лічыць былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка.

"Я лічу, што ў цэлым палітыка Нацбанка па больш-меней паступовай дэвальвацыі нацыянальнай валюты правільная. Іншая справа, што тэмпы павінны быць больш высокімі", — заявіў эксперт агенцтву БелаПАН.

С.Багданкевіч лічыць, што да канца 2008 года курс беларускага рубля атрымаецца ўтрымаць у запланаваных межах. "Аднак што датычыць наступнага года, дык гэтае пытанне вельмі праблемнае", — заявіў ён.

Экс-кіраўнік Нацбанка патлумачыў, што дэвальвацыя рубля абумоўленая "велізарным дэфіцытам" гандлёвага балансу Беларусі, які працягвае расці. "Таму на месцы Нацбанка я б не стаў сцвярджаць адназначна, якім будзе абменны курс на канец наступнага года. Дэфіцыт гандлёвага балансу ўзрастаў яшчэ да надыходу крызісу і, мусіць, будзе павялічвацца далей", — адзначыў С.Багданкевіч.

Паводле яго словаў, попыт на замежную валюту перавышае магчымасці краіны, але з дапамогай знешніх пазыкаў можна ў нейкай меры гэты попыт пагашаць і ажыццяўляць планавую дэвальвацыю. "Аднак я не думаю, што нам трэба праводзіць абвальную дэвальвацыю. Прынамсі, калі б я быў ва ўладзе, дык падыходзіў бы да гэтага пытання асцярожна, каб не палохаць насельніцтва", — сказаў экс-кіраўнік Нацбанка.

Дэвальвацыя нацыянальнай валюты, адзначыў ён, вядзе да таго, што экспарт становіцца для прадпрыемстваў краіны больш, а імпарт — менш выгодным.

С.Багданкевіч лічыць тупіковым кіраванне эканомікай адміністрацыйнымі метадамі, у тым ліку абмежаванне імпарту і продажы валюты на біржы, якія назіраюцца зараз.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках