24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігель Торэс: «Перш за ўсё асцерагаемся дрэннага надвор'я і баявога настрою суперніка»

1

На прэс-канферэнцыі, якая папярэднічае сённяшняму матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Рэал», футбаліст госцяў Мігель Торэс адказаў на пытанні «Прэсбола».

Як чакаецца, матч пройдзе пры дзесяціградусным марозе. Ці не лічыце вы, што пры такой тэмпературы гуляць складана?

— Будзе нялёгка, паколькі мы не прывыклі гуляць у такіх умовах. Але ў любым выпадку нашая мэта — паказаць добрую гульню і зарабіць тры ачка. Паспрабуем выйсці на поле максімальна канцэнтраванымі і дамагчыся поспеху. З матывацыяй у нас усё ў парадку.

Перамога над "Рэкрэатыва" надала вам упэўненасці?

— Так, яна дадала сіл усім гульцам, у тым ліку і мне. Гэта добры сігнал, і асабліва цешыць, што атрымалася захаваць вароты ў недатыкальнасці. Спадзяюся, гэты вынік стаў пачаткам паспяховай серыі, і мы будзем дзейнічаць больш упэўнена, лініі пачнуць лепш узаемадзейнічаць.

Ці не створыць праблемы ў абароне адсутнасць траўміраванага Канавара?

— Спадзяюся, што не, паколькі ў нашым распараджэнні выдатная звязка у цэнтры абароны — Серхіа Рамас і Пепе.

Каго з гульцоў БАТЭ асцерагаецеся больш за ўсё?

— Перш за ўсё асцерагаемся дрэннага надвор'я і баявога настрою суперніка. Але наогул перш за ўсё мы канцэнтруемся на сваім выступе і імкнемся як мага менш думаць аб непрыемнасцях, якія можа даставіць супернік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках