Завершаны пераклад пашукавіка Google на беларускую мову
3- 25.11.2008, 17:06
Пасьпяхова скончыўся пераклад інтэрфэйсу пошукавай сыстэмы google.com на беларускую мову.
Аб гэтым піша «Наша Ніва» з спасылкай на асабістую старонку блёгера Сяргея Чарнавокага - sergeichby.livejournal.com.
Сяргею Чарнавокаму давялося перакласьці апошнія 75 фразаў. Менавіта ён стаўся тым перакладальнікам, які давёў справу многіх людзей да канца.
На чарзе facebook.com — над ягонай беларускай вэрсіяй працуюць цяпер каля 60 чалавек.