31 снежня 2024, aўторак, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятары БАТЭ абаранілі актывіста «Маладога Фронту» ад АМАПу (Фота)

14

Моладзевыя апазыцыйныя актывісты ўзьнялі нацыянальныя сьцягі на стадыёне «Дынама» падчас футбольнага матчу БАТЭ – «Рэал».

Бел-чырвона-белыя сьцягі луналі над стадыёнам нядоўга: амапаўцы, што кантралявалі футбольных заўзятараў, вырвалі сьцягі з рук актывістаў і нават паспрабавалі вывесьці з натоўпу актывіста «Маладога Фронту» Вадзіма Ханяўку быццам бы для праверкі дакумэнтаў, паведамляе старонка mfront.net.

І тут здарылася сама незвычайнае: барысаўскія фанаты, што знаходзіліся побач, абхапілі маладзёна рукамі і не дазволілі яго затрымаць.

«Барысаўскія хлопцы, наўпрост абхапілі мяне за плечы і трымалі, сказаўшы амапаўцам, што зь іх дастаткова будзе і забраных сьцягоў», - кажа Вадзім Ханяўка.

Нагадаем, беларуская каманда саступіла гішпанцам з лікам 0:1.

Фота Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках