26 снежня 2024, Чацвер, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну патрэбная адзіная з Беларуссю і Казахстанам мытная інфармсістэма

Расея, Беларусь і Казахстан павінныя падпісаць дамову аб адзінай мытнай інфармацыйнай сістэме, заявіў учора прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін, выступаючы ў Санкт-Пецярбургу.

Кіраўнік расейскага ўрада адзначыў, што ў апошні час значна паскорыўся працэс фарміравання мытнага саюза трох дзяржаў і хуткім часам ён пачне рэальна працаваць.

Пуцін звярнуў увагу на неабходнасць забеспячэння стабільнасці і бяспекі функцыянавання мытнай прасторы, якая ствараецца, паведамляе АФН са спасылкай на РБК.

Па ягоным меркаванні, павінная быць падвышаная эфектыўнасць кантролю за перасоўваннем праз межы дзяржаваў людзей і тавараў. Акрамя таго, трэба заняцца арганізацыяй інфармацыйнай сістэмы ўзаемадзеяння памежных і мытных служб Расеі, Беларусі і Казахстана.

«Па ідэі нам патрэбная адзіная інфармацыйная сістэма. Думаю, трэба выйсці на ўзгадненне і падпісанне міжурадавай дамовы па гэтым напрамку», - падвёў Пуцін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках