5 лiстапада 2024, aўторак, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея рыхтуюць «адзіны спіс» неўяздных

2

Беларусь і Расея абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі праекту міжурадавага пагаднення, датычнага спісу асобаў, уезд якіх на тэрыторыю двух дзяржаваў забаронены ці непажаданы.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Интерфакс-Запад" у дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

"У Менску на паседжанні міждзяржаўнай беларуска-расейскай групы па міграцыйнай палітыцы была абмеркаваная неабходнасць прававой рэгламентацыі спісу асобаў, уезд якіх на тэрыторыю Беларусі і Расеі забаронены ці непажаданы", - паведамілі ў МУС.

"Беларускі бок адзначыў неабходнасць падрыхтоўкі міжурадавай дамовы аб агульным спісе неўяздных асобаў на тэрыторыю двух дзяржаваў. Расейскі бок выказаў намер у першым квартале 2009 года вывучыць магчымасць падрыхтоўкі гэтай дамовы", - паведамілі ў дэпартаменце.

У цяперашні час агульны спіс замежнікаў і асобаў без грамадзянства, уезд якіх забаронены ці непажаданы на тэрыторыю Беларусі і Расеі, складае каля 250 тысячаў, паведамілі ў дэпартаменце. Акрамя гэтага, у кожнай краіны ёсць "свой спіс неўяздных".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках