26 снежня 2024, Чацвер, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чуткі аб вызваленьні Зэльцэра не падцьвердзіліся

У спэцаддзеле магілёўскай калёніі № 15 паведамілі, што асуджаны грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр дагэтуль знаходзіцца ў мэдычнай частцы калёніі.

“Ён у нас. Ніякіх дакумэнтаў на ягонае датэрміновае вызваленьне мы не атрымлівалі. Калі атрымаем, тады вызвалім”, — паведаміў у інтэрв’ю “Радыё Свабода” супрацоўнік калёніі.

Паводле Марка Зэльцэра, які жыве ў Нью-Ёрку, 26 лістапада зьявіліся зьвесткі, што ягоны брат нібыта вызвалены з калёніі на падставе ўказу аб ягоным памілаваньні. У дэпартамэнце выкананьня пакараньняў адмовіліся камэнтаваць гэтую інфармацыю.

Нагадаем, Менскі гарадзкі суд прызнаў Эмануіла Зэльцэра вінаватым у камэрцыйным шпіянажы супроць Беларусі і асудзіў на 3 гады зьняволеньня. Зэльцэр сваёй віны не прызнаў. Паводле сваякоў амэрыканца, ён стаў ахвярай інтрыг вакол спадчыны нябожчыка Бадры Патаркацышвілі, грузінскага алігарха, чые інтарэсы Эмануіл Зэльцэр абараняў.

Паводле адваката Эмануіла Зэльцэра, ягоны стан здароўя рэзка пагоршыўся. Урад ЗША заклікае кіраўніцтва Беларусі вызваліць Эмануіла Зэльцэра з гуманітарных меркаваньняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках