24 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінансавы крызіс ударыць па Беларусі ў лютым-сакавіку

15

Найбольш сур'ёзныя наступствы фінансавага крызісу Беларусь адчуе ў лютым—сакавіку 2009 года, лічаць вядучыя беларускія эканамісты. Міжнародны валютны фонд прапанаваў беларускім уладам вельмі жорсткія ўмовы для выдачы крэдыту, і яго краіне наўрад ці дадуць.

Такое меркаванне выказаў заведуючы аддзелам Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат эканамічных навук Аляксандр Лучанок 26 лістапада на IV з'ездзе Беларускага саюза падаткаплатнікаў, перадае БелаПАН.

"Стаіць задача сур'ёзнага рэфарміравання ўсіх нашых падыходаў, сацыяльных стратэгій, пунктаў гледжання для выжывання ў эканамічных умовах, якія склаліся, — лічыць эксперт, што ўваходзіць ў кіраўніцтва арганізацыі. — Мы павінныя даваць нашаму ўраду слушныя парады па рэфарміраванні эканомікі і аб'ектыўна ацэньваць свае эканамічныя паказчыкі".

Наступствам крызісу эканаміст лічыць рашэнне ўрада пачаць "актыўнаую барацьбу з імпартам". "Мэта зразумелая: не хапае валюты, МВФ прапанаваў вельмі жорсткія ўмовы для выдачы крэдыту, і яго нам наўрад ці дадуць. 2 млрд. даляраў расейскага крэдыту праблему не вырашаюць. Таму ў нас пайшлі па звыклым шляху забарон", — адзначыў А.Лучанок.

Па ягоных словах, за дзевяць месяцаў бягучага года ўвазной ПДК склаў больш за 2 млрд. даляраў, і "гэтую суму бюджэт губляе". "З-за паніжэння коштаў на нафтапрадукты на знешніх рынках мы таксама страчваем прыбыткі. Усё гэта прывядзе да дэфіцыту бюджэту. А для барацьбы з гэтым неабходна будзе паднімаць падаткі, паколькі сацыяльныя праграмы будуць захаваныя", — прагназуе экспэрт.

"Нашая задача — даказваць, што пры крызісе трэба стымуляваць прадпрымальніцкую актыўнасць, а не душыць яе павелічэннем падаткаў", — заявіў удзельнік кіраўніцтва саюза падаткаплатнікаў.

Па ягоным меркаванні, можна эканоміць бюджэтныя сродкі "за кошт скарачэння не першачарговых запатрабаванняў". А.Лучанок прапаноўвае "згарнуць частку сацыяльных праграм, у тым ліку праграму ільготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва для жывучых у нястачы ў паляпшэнні жыллёвых умоваў". "Будаўніцтва жылля неабходна абмежаваць плацежаздольнасцю насельніцтва", — лічыць эканаміст.

Ён лічыць мэтазгодным скараціць бюджэтнае субсідаванне прамысловых прадпрыемстваў. "Трэба паглядзець, якія прадпрыемствы працуюць нерэнтабельна, і закрыць іх. Гэта прывядзе да павелічэння беспрацоўя, але практыка паказвае, што лепш плаціць дапамогу па беспрацоўі, чым трымаць заводы, прадукцыя якіх пастаянна стратная", — заявіў А.Лучанок.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках