27 снежня 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Шчукін: «У нас турмы прызначаныя для здзекаў»

3

Асноўная праблема беларускіх турмаў, лічаць праваабаронцы, гэтае поўнае бяспраўе зняволеных перад працаўнікамі пенітэнцыярнай сістэмы.

У апошнія гады ў Беларусі тэма бязмежжа ў месцах пазбаўлення волі паднімаецца даволі часта. Праз так званыя «суткі» нібыта за парушэнне грамадскага парадку штогод праходзіць некалькі сотняў актывістаў апазіцыі.

Старшыня Брэсцкага аддзялення сацыял-дэмакратычнай партыі Ганна Канюс паскардзілася ў міліцыю на ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання. У прыватнасці, ахоўнікі-мужчыны назіраюць за жанчынамі-зняволенымі, калі тыя прымаюць душ.

Палітычны дзеяч Валер Леванеўскі, які арганізаваў праект ZoneBY.net, кажа ў інтэрв'ю «Нямецкай хвалі», што ні адзін артыкул крымінальна-выканаўчага кодэкса ў Беларусі не дзейнічае як трэба: "Пачынаючы з харчавання, з бытавога абслугоўвання, вошы, бруд у камеры, санітарныя нормы, перавышэнне ліміту асуджаных: можна пералічваць бясконца".

Валер Леванеўскі адседзеў два гады па прысудзе нібыта за паклёп на Лукашэнку. Патрапіўшы ў турму, ён стаў займацца тым, чым займаўся і на волі: змагацца з уладай, абараняючы правы чалавека. З-за сваёй дзейнасці, па словах Леванеўскага, ён не вылазіў з ШІЗА: "Я абскардзіў элементарныя рэчы. Хлеб асуджаным не выдаюць. Хоць па нормах трэба сто грам белага хлеба. Пачалі выдаваць, але мне прыйшлося два разы ў ШІЗА пабываць".

Палітык і журналіст Валер Шчукін за выказванне сваёй палітычнай пазіцыі адбываў мноства разоў невялікія тэрміны. Быў і ў заходніх турмах, праўда, на экскурсіі: "Я бачыў, што ў Германіі нешта спрабуюць выпраўляць, у Чэхіі спрабуюць. У нас нават не спрабуюць. У нас турмы прызначаныя для здзекаў".

Цяпер да кіраўніка праекту ZonaBY.net Леванеўскага, як ён кажа, ідзе шквал зваротаў ад сваякоў зняволеных з просьбай аб дапамозе. Ён лічыць, што ў якасці першага кроку паляпшэння сітуацыі варта перадаць Дэпартамент выканання пакаранняў Міністэрству юстыцыі: "Атрымліваецца, што міліцыя ў нас ловіць, міліцыя саджае, яна жа ахоўвае і выхоўвае. Ну, гэта нонсэнс!".

Галоўная праблема сённяшніх беларускіх турмаў – гэта нават не бытавыя ўмовы або адсутнасць працы для зняволеных. Яны, дарэчы, маюць тэндэнцыю да паляпшэння. Асноўная праблема, запэўніваюць былыя зняволеныя, гэта поўная бяспраўнасць турэмнага кантынгенту перад начальствам.

"Я – чалавек, які разбіраецца ў законах, і сапраўды кажучы, першыя месяцы ў мяне быў шок ад таго, што беззаконне зыходзіць ад адміністрацыі турмы", - прызнаецца Валер Леванеўскі.

Змяніць сітуацыю, па меркаванні палітыкаў, што адседзелі, можна толькі грамадскімі намаганнямі: "Калі б у Беларусі для пачатку было б хоць бы пяць-шэсць сур'ёзных арганізацый. Я думаю, гэта была б няхай першая, але кропля ў рашэнні гэтай праблемы. Больш за тое, я бы ім дапамог".

Кажуць, ад турмы і торбы не заракайся. Аднак праца ў гэтай галіне важная яшчэ і таму, адзначае журналіст Валер Шчукін, што праблемы прэсінгу зняволеных, пасля таго як яны выходзяць на волю, адбіваюцца на ўсім грамадстве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках