25 снежня 2024, Серада, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмануіл Зэльцер не давярае турэмным лекарам

Асуджаны ў Беларусі за камерцыйны шпіянаж грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцер настойвае на тым, каб яго агледзеў незалежны лекар.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Интерфакс-Запад" адвакат Э.Зэльцера Дзмітры Гарачка.

"Сёння я наведваў у выпраўленчай калоніі свайго падабароннага. Ён хоча, каб яго агледзеў лекар з ЗША, які ўлетку гэтага года ўжо прыязджаў у Менск", паведаміў Дз.Гарачка.

Паводле яго словам, "Э.Зэльцер знаходзіцца ў шпіталі на тэрыторыі калоніі". "У шпіталь яго змясцілі ў першы ж дзень пасля этапавання з Менску", удакладніў адвакат. Пры гэтым ён адзначыў, што "Э.Зэльцер, акрамя лекаў, якія яму даюць у турэмным шпіталі, прымае лекі, перададзеныя Амбасадай ЗША у Беларусі".

Як раней паведамлялася, улетку бягучага года, калі Э.Зэльцер знаходзіўся ў СІЗА КДБ у Менску яго аглядаў амерыканскі лекар Альберт Бенчабат. Пасля агляду лекар у эфіры Першага канала беларускага тэлебачання заявіў: "Я паглядзеў яго медычную картку, правёў агляд. Ён атрымлівае адэкватнае лячэнне. Акрамя таго, было дадзенае права азнаёміцца з яго гісторыяй хваробы, увогуле, мы зрабілі поўны медычны агляд, як гэта робіць кожны лекар".

Раней са спасылкай на адваката паведамлялася, што ў Э.Зэльцера артрыт, дыябет, акрамя гэтага, ён скардзіцца яшчэ на шэраг захворванняў.

11 жніўня 2008 года Э.Зэльцер Менскім гарадскім судом быў прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за камерцыйны шпіянаж і выкарыстанне падробленых дакументаў.

Разам з ім да 1 года пазбаўлення волі была прысуджаная і яго сакратарка грамадзянка Расеі Уладлена Брускова (Функ) за збор камерцыйнай інфармацыі і выкарыстанне падробленых дакументаў. 31 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў касацыйную скаргу на прысуд і пакінуў яго ў сіле.

Э.Зэльцер і У.Функ былі затрыманыя ў Менску 12 сакавіка 2008 года.

У шэрагу СМІ выказвалася меркаванне, што арышт Э.Зэльцера звязаны са справай аб спрэчцы за спадчыну памерлага ў Лондане бізнэсмэна Бадры Патаркацішвілі. Э.Зэльцер - былы савецкі эмігрант, з'яўляецца экспертам па змаганні з арганізаванай злачыннасцю і адмываннем грошай у Расеі і былых савецкіх рэспубліках. Э.Зэльцер фігураваў і ў справе аб меркаваным адмыванні грошай праз Bank of New York.

У цяперашні час Э.Зэльцер знаходзіцца ў шпіталі на тэрыторыі выпраўленчай калоніі нумар 15 у Магілёве, У.Брускова ў адной з выпраўленчых калоніяў Гомеля.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках