27 лiстапада 2024, Серада, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч: Умова супрацоўніцтва ЕЗ і Беларусі - спыненне пераследу беларускай апазыцыі

2

Лідэр руху «За Свабоду» даслаў ліст дырэктару Генеральнага сакратарыята Рады Еўразвязу Хэльзе Шмід, у якім падкрэсліў неабходнасць спынення палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Лідэр руху «За Свабоду» звяртае ўвагу Хэльгі Шмід на працяг далейшага палітычна матываванага пераследу беларускай моладзі. Ён нагадвае пра тое, што апошні фігурант «Працэсу 14-ці» Аляксандар Баразенка вось ужо месяц знаходзіцца ў СІЗА, што 10 чалавек, якія праходзілі па гэтай справе, хоць і не за кратамі, але нясуць несправядлівае пакаранне -- абмежаванне волі; што 29 студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага, ня могуць вярнуцца на радзіму з-за таго, што ім пагражаюць крымінальныя справы нібыта за ўхіленне ад службы ў войску.

«Цалкам падтрымліваючы палітыку дыялогу і супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю, я перакананы, што папярэдняй умовай для такой палітыкі і найлепшай праявай добрай волі беларускага ўраду будзе поўнае і безумоўнае спыненне палітычна матываванага ціску і пераследу беларускіх дэмакратычных актывістаў», -- піша Аляксандар Мілінкевіч.

У сваім лісце да дырэктара Генеральнага сакратарыята Рады Еўрапейскага Звязу ён зазначае, што беларускі урад здольны зрабіць гэты крок, які адпавядае прынцыпам маральнай палітыкі і стварэнню лепшых умоў для роўнага і ўзаемавыгаднага дыялогу і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕЗ.

Нагадаем, на сярэдзіну снежня запланаваны візіт Хэльгі Шмід у Менск.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках