26 снежня 2024, Чацвер, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прымусовая дактыласкапія на шклозаводзе «Нёман»

11

Супрацоўнікі праваахоўных органаў абавязалі ўсіх працоўных бярозаўскага шклозавода «Нёман» здаць адбіткі пальцаў.

Міліцыянты спасылаюцца на загад Міністэрства унутраных справаў, а для хутчэйшага яго выканання адбіткі пальцаў бяруць на заводзе ў працоўны час. Абавязковай дактыласкапіі палягаюць усе працоўныя ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў.

Намеснік дырэктара завода па ідэалагічнай працы Уладзімір Пагоцкі тлумачыць, што калі чалавек ня хоча даваць адбіткі пальцаў, яго трэба «пераканаць» гэта зрабіць.

«Будзе так, як у Злучаных штатах: націснулі на гузік кампутара - і калі ласка, маеце імя і прозвішча любога чалавека. Адзін супрацоўнік не хацеў даваць адбіткі пальцаў, дык яму супрацоўнікі міліцыі патлумачылі і пераканалі, што гэта рабіць трэба. І чалавек пагадзіўся», - перадае словы чыноўніка «Радыё Рацыя».

Нагадаем, па закону Рэспублікі Беларусь дактыласкапія вінная адбывацца выключна дабраахвотна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках