29 снежня 2024, Нядзеля, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі

20

Чатыры высокапастаўленыя супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі былі вызваленыя ад займаных пасадаў. Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 лістапада.

Генерал-маёр міліцыі Аляксандр Шчурко вызвалены ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных справаў - начальніка крымінальнай міліцыі.

Генерал-маёр міліцыі Віктар Філістовіч вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных справаў - начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў (статс-сакратара).

Палкоўнік міліцыі Віктар Мельнікаў вызвалены ад пасады начальніка Дэпартамента фінансаў і тылу МУС, палкоўнік міліцыі Лідзія Іванчыкава - ад пасады начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС.

У адпаведнасці з указамі ўсе яны залічаныя ў распараджэнне міністра ўнутраных справаў.

Нагадаем, што на 13 лістапада на нарадзе па пытаннях змагання з карупцыяй Лукашэнка заявіў аб атрыманні зямельных участкаў высокапастаўленымі службовымі асобамі МУС і будаўніцтве на іх шыкоўных катэджаў. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, яны наўмысна пайшлі на парушэнні заканадаўства, каб атрымаць зямельныя ўчасткі ў Менскам раёне.

«Я назаву ўсе гэтыя прозвішчы да ведама: першы намеснік міністра Аляксандр Шчурко, намеснік Віктар Філістовіч, былыя намеснікі Радзюкевіч і Глухоўскі, дырэктар дэпартамента фінансаў і тылу Мельнікаў, дырэктар дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Іванчыкава, былы дырэктар выканання пакаранняў Коўчур, былы дарадца міністра ўнутраных справаў Карпейчык, лекар шпіталя МУС Бурко і супрацоўнік ГУУС Менгарвыканкама Новік», – сказаў беларускі кіраўнік.

Паводле яго словаў, «пад выглядам лецішчавага кааператыва, якога ніколі не было, яны пабудавалі жылы масіў з 2–3-павярховых будынкаў». Пры гэтым за самі ўчасткі ахоўнікі правапарадку заплацілі ўсяго ад 10 да 25 тыс. рублёў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках