24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску працягваецца ажыятажны попыт на наяўныя даляры

5

Імкненне беларускіх грамадзян выратаваць зберажэнні падчас крызісу прывяло да ажыятажнага попыту на наяўныя даляры. Попыт нарадзіў прапанову - і ў Беларусі ізноў з'явіліся валютчыкі.

Банкіры здаўна не кладуць усе яйкі ў адзін кошык, а аддаюць перавагу кошыку валют. Што жа датычыцца насельніцтва, то грамадзяне звычайна скупляюць тую валюту, якая ідзе ў рост: на мяжы 2006-2007 гадоў скуплялі даляры, увесну і ўлетку 2008 года – еўра, зараз ізноў даляры, перадае «Нямецкая хваля».

Два тыдні таму даляр рэзка ўмацаваўся і людзі кінуліся скупляць даляры. Пры гэтым прадаць даляр можна было ад 2119 беларускіх рублёў у Банку ВТБ да 2148 рублёў у СОМБелБанку – розніца 29 рублёў. Што датычыцца куплі даляра, то ў большасці банкаў яго прапаноўвалі за 2160 рублёў, але ў шэрагу банкаў кошт даходзіў да 2162 рублёў.

Такім чынам, максімальная разбежка куплі і продажу даляра ў абменніках складала 43 рубля. Як правіла, лепшы курс быў у буйных філіялах банкаў, чым у абменніках у крамах. Пры гэтым паўсталі перабоі з наяўнасцю валюты ў абменніках, і побач з імі з'явіліся валютчыкі, у якіх даляры заставаліся ў наяўнасці, але па курсе, які даходзіў да 2170 рублёў. Гэта значыць розніца з мінімальным курсам куплі даляраў у банку склала 51 рубель.

Купіць валюту можна, але толькі «у грыбных месцах»

Журналіст «Нямецкай хвалі» Павлюк Быкоўскі правёў апытанне сярод сваіх знаёмых, якім у апошні час прыйшлося па тых ці іншых прычынах набываць валюту. Ці лёгка было гэта зрабіць?

"Для мяне было вельмі складана. Я зайшла ў адзін банк, там не прымалі расейскія рублі і не прадавалі даляры. Зайшла ў іншы банк – там не прадавалі даляры, але прымалі расейскія рублі па вельмі маленькім курсе. Зайшла яшчэ ў два банка – не было даляраў, а ў яшчэ адным літаральна перад мной забралі апошнія грошы".

Атрымліваецца, што для куплі даляраў цяпер у Менску патрэбныя цярпенне і поспех. Пры гэтым у абменніках, як апыняецца, няма рэшты і буйную купюру прыходзіцца прадаваць цалкам. Але, апыняецца, трэба ведаць "грыбныя месцы", дзе абменныя аперацыі здзяйсняюцца без праблем. "Мне купіць валюту было лёгка. Купіў у аддзяленні Нацыянальнага банка ў абменным пункце – там не было ніякай чаргі", - кажа адзін з апытаных.

Таксама без праблем і абмежаванняў даляры сёння былі даступныя ў банкаматах. А вось адной дзяўчыне ў абменніку паведамілі, што могуць прадаць усяго 9 даляраў. Калі журналіст распавёў аб гэтым прыяцелю, той са смехам паведаміў, што апынуўся ў больш выйгрышнай сітуацыі: "А мне з гонарам сказалі: так, ёсць 50 даляраў".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках