27 снежня 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэдыты ў беларускіх банках падаражэлі на 6-8%

9

Шэраг беларускіх банкаў з пачатку лістапада абвясціў аб значным падвышэнні ставак па крэдытах у беларускіх рублях і замвалюце.

Аб гэтым перадае "Інтэрфакс", які правёў параўнанне лістападаўскіх і кастрычніцкіх ставак. Па адзнацы агенцтва, у лістападзе некалькі банкаў падвысілі стаўкі па крэдытах на 6-8 адсоткавых пунктаў у параўнанні з кастрычнікам.

Так, сярэднія стаўкі па спажывецкіх крэдытах у беларускіх банках на пачатак лістапада ў нацвалюце склаліся на ўзроўні 18-19% гадавых. Такі ўзровень ставак характэрны і для спажывецкіх крэдытаў у замвалюце.

Паміж тым, асобныя банкі падвысілі стаўкі спажывецкіх крэдытаў з лістапада да 20-23% гадавых. Як правіла, гэта банкі, якія прапаноўваюць найбольш прывабныя ўмовы па дэпазітах.

Стаўкі па аўтакрэдытах у большасці банкаў вагаюцца на ўзроўні 18-19% гадавых, але дасягаюць 22-23% гадавых.

Крэдыты на жыллё ў большасці банкаў на пачатак лістапада сфарміраваліся ў межах 17-18% гадавых у замвалюце і 18-19% гадавых у нацвалюце. Паміж тым, асобныя банкі ўжо падвысілі стаўкі па крэдытах на жыллё ў беларускіх рублях да 23% гадавых.

Стаўкі па дэпазітах насельніцтва практычна паўтараюць дынаміку, але тэмп прыросту ставак некалькі павольней, чым па крэдытах. У кастрычніку-лістападзе гэтага года прырост ставак па дэпазітах склаў 3-4 адсоткавых пункта.

На пачатак лістапада сярэднія стаўкі па рублёвых дэпазітах вагаюцца на ўзроўні 15-17% гадавых, але ўжо дасягаюць 18% гадавых.

У асноўным банкі прапаноўваюць валютныя дэпазіты пад 7-10% гадавых, але лідэры абвясцілі стаўкі ў валюце на ўзроўні 11-12% гадавых.

У верасні гэтага года ўзровень ставак па рублёвых крэдытах фізасобам вагаўся ў межах 15-16% гадавых пры дэпазітах на ўзроўні 13-14% гадавых. У замвалюце сярэднія стаўкі па дэпазітах фізасоб у верасні складалі 7-9% гадавых, па крэдытах фізасобам - 13-14% гадавых.

Рост ставак на крэдытна-дэпазітным рынку адлюстроўвае недахоп ліквіднасці ва ўмовах паніжэння актыўнасці замежных банкаў на беларускім рынку з-за знешняга фінансавага крызіса, які працягваецца. У выніку на канец кастрычніка стаўкі на рынку МБК перавысілі 19% гадавых. НББ, са свайго боку, стымулюе банкі падвышаць стаўкі па дэпазітах, павялічваючы кошт сваіх ламбардных крэдытаў банкам - да 16,5% гадавых у канцы кастрычніка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках