26 снежня 2024, Чацвер, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разрыў паміж Абамай і Макейнам ізноў скараціўся да 5%

У кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джона Макейна атрымалася нагнаць канкурэнта-дэмакрата Барака Абаму па папулярнасці ў амерыканскіх выбаршчыкаў, сведчаць апублікаваныя ў суботу вынікі апытання грамадскай думкі.

Паводле апытання, праведзенага Рэйтэр сумесна з C- SPAN і Zogby, разарыў паміж супернікамі скараціўся да пяці адсоткаў з сямі адсоткаў у пятніцу. За Абаму гатовыя прагаласаваць 49 адсоткаў электарата, Макейна падтрымліваюць 44 адсоткі. Хібнасць пры тэлефонным апытанні можа складаць 2,9 адсоткі, перадае “Рэйтэр”.

Макейн перавабіў частку электарата ў Абамы. Сярод пазапартыйных выбаршчыкаў ён скараціў разарыў да шасці адсоткаў з адзначаных раней 15 адсоткаў, у жанчын - да чатырох адсоткаў з дзевяці. Магчыма, ён зрабіў правільны выбар, вырашыўшы падчас выступу ў штаце Агаё ў пятніцу выйсці на сцэну разам з губернатарам Каліфорніі Арнольдам Шварцэнэгерам.

"Яшчэ паглядзім, хто пераможа. Мы адстаем усяго на пару адсоткаў. Лепш за ўсё сказаў аб гэтым Арнольд: "Мак вярнуўся", - сказаў Макейн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках