27 снежня 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гаваях сканала любімая бабуля Барака Абамы

На Гаваях сканала любімая бабуля Барака Абамы

У панядзелак, 3 лістапада, на Гаваях ва ўзросце 86 гадоў сканала бабуля кандыдата ў прэзідэнты ЗША Барака Абамы.

Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters.

Як гаворыцца ў сумеснай заяве палітыка і ягонай сястры, Мадлен Данхэм была "краекутовым камнем сям'і" і жанчынай "надзвычайнай годнасці, сілы і сціпласці". "Яна падбадзёрвала нас і дазваляла рызыкаваць. Яна ганарылася сваімі ўнукамі і праўнукамі і пакінула гэты свет з усведамленнем таго, што ейны ўплыў на ўсіх нас быў важным і непераходзячым. Мы ў неацэнным даўгу перад ёй", - цытуе заяву агенцтва France Presse.

Данхэм памерла ад рака, як і маці Абамы, якая сканала больш за дзесяць год таму, адзначае AFP.

Абама правёў з Мадлен Данхэм вялікую частку свайго дзяцінства. Ва ўзросце10 гадоў яна забрала яго да сабе, пакуль маці Абамы працавала ў Інданэзіі.

Нагадаем, што ў чацвер, 22 кастрычніка, Барак Абама, кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, зрабіў паўзу ў перадвыбарнай гонцы, каб наведаць на Гаваях сваю хворую бабулю.

Раней паведамлялася, што кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Барак Абама ўпэўнена апераджае свайго суперніка ў палітычнай гонцы, рэспубліканца Джона Маккейна за адзін дзень да выбараў прэзідэнта ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках