24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя допыты чальцоў «Маладога Фронту»

Верагодна, рыхтуецца новая крымінальная справа на чальцоў полацкай філіі «Маладога Фронту».

Міліцыянты ўжо дапыталі некалькі чалавек: Зьмітра Сакалова, Дзяніса Хабірава, непаўнагадовых Кацярыну Жогаль і Карэна Платонава наконт іхняй дзейнасьці ў «Маладым Фронце» і супрацы з актывістамі іншых моладзевых арганізацый.

«Малады Фронт» выступае супраць новых рэпрэсіяў, супраць новых крымінальных справаў па артыкуле 193.1 за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, па якім за апошнія два гады асудзілі больш за 10 чалавек, і просіць зьвярнуць увагу грамадзкасьці і замежных дыпляматаў на рэпрэсіўныя дзеяньні ўлады ва ўмовах новай хвалі так званай «лібэралізацыі», што сталася пасьля частковай адмены эўрапейскімі краінамі санкцый», - паведамляецца на сайце «Маладога Фронта».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках