26 снежня 2024, Чацвер, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўлічэнка і ўнучка Лукашэнкі патрапілі на кінафэст

8

21 лістапада ў кінатэатры «Цэнтральны» адбудзецца прэм'ера новага тэлевізійнага мастацкага фільма беларускага рэжысёра Андрэя Голубева «Крапавы берэт». Перад паказам перад гледачамі выступяць акторы і стваральнікі фільма.

Не выключана, што на прэм'еру з'явяцца не толькі вядомыя расейскія акторы Сяргей Селін і Андрэй Фядорцаў, але і скандальна вядомы палкоўнік Дзмітры Паўлічэнка, з якога часткова спісаны вобраз галоўнага героя фільма маёра Паўлава, і які дапамагаў артыстам падчас здымак, паведамляе «Беларускі партызан».

Нагадаем, што фільм «Крапавы берэт» заяўлены як «першы айчынны прыгодніцкі баявік», ён прысвечаны 90-годдзю ўнутраных войскаў МУС. Аўтар сцэнара фільма пра спецназ Аляксандр Дэбалюк. Бюджэт фільма - каля двух мільярдаў беларускіх рублёў.

Цікава, што фільм Андрэя Голубева адразу патрапляе ў конкурсную праграму ХV Менскага міжнароднага кінафэсту «Лістапад». Хоць, як напісана ў рэгламенце кінафорума, на конкурс могуць быць прадстаўленыя фільмы, знятыя за апошнія два гады і абавязкова адзначаныя ўзнагародамі на розных міжнародных фэстах.

Беларусь на фэсце "Лістапад" таксама будзе прадстаўляць карціна "На спіне ў чорнага ката", у якой знялася ўнучка Лукашэнка Вікторыя. Цікава, ці дадуць які-небудзь прыз юнай акторцы па выніках фэсту?

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках