Невядомыя людзі парвалі бел-чырвона-белы сьцяг у Курапатах
- 1.12.2008, 8:54
Прадстаўнікі грамадзкасьці прыйшлі ва ўрочышча Курапаты ўшанаваць памяць герояў Слуцкага збройнага чына, рэпрэсаваных і забітых у сталінскія часы.
Традыцыйна людзі запалілі сьветачы, ўсклалі кветкі да крыжоў і сьпявалі нацыянальны гімн “Магутны Божа”.
Адна з удзельніц акцыі, сяброўка КХП-БНФ Ніна Багінская, паспрабавала пранесьці на Курапаты бел-чырвона-белы сьцяг. Аднак, невядомыя людзі ў цывільным, што дзяжурылі ля ўваходу ва ўрочышча, накінуліся на сталую спадарыню і спрабавалі забраць сьцяг. Пры гэтым яны разламалі тронак на некалькі частак і парвалі нацыянальны сьцяг. Міліцыя, што кантралявала ўрочышчы, адмовілася затрымліваць невядомых злачынцаў. У адказ Ніна Багінская паабяцала напісаць скаргу ў Генпракуратуру.