2 лiстапада 2024, Субота, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўка экспартнай пошліны на нафту паніжаная

1 снежня стаўка экспартнай пошліны на нафту ў Беларусі паніжаная з 287,3 да 192,1 даляра за тону.

Адпаведная пастанова апублікаваная на інтэрнэт-сайце ўрада Расейскай Федэрацыі, перадае БелаПАН.

Нагадаем, у адпаведнасці з міжурадавай беларуска-расейскай дамовай стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты ў Беларусі ўсталёўваюцца ў памеры, роўным стаўкам, што ўжываюцца ў Расеі. Уводзіцца ў дзеянне яны павінныя ў тыя ж тэрміны, што і стаўкі, што ўсталяваныя адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі РФ.

У адпаведнасці з дакументам стаўка экспартнай пошліны для светлых нафтапрадуктаў складзе 141,8 даляра за тону (было 205,9 даляра за тону), цёмных — 76,4 даляра за тону (супраць 110,9 даляра за тону).

Паводле беларуска-расейскіх дамоўленасцяў пошліна на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь з Расеі н ў 2008 гозе, разлічваецца з ужываннем каэфіцыента 0,335. З 1 снежня яна складзе для Беларусі 64,4 даляра.

Акрамя таго, улады Расеі 1 снежня 2008 года перайшлі да штомесячнага ўсталявання пошлін на вываз нафты і нафтапрадуктаў (раней — раз на два месяцы). Адпаведныя змены ў заканадаўства прайшлі разгляд у Дзярждуме, ухваленыя Саветам федэрацыі і "знаходзяцца на візе" у прэзідэнта, паведамляе РИА Новости. Зараз перыяд маніторынгу на міжнародных рынках нафтавай сыравіны, на падставе якога ўсталёўваецца мыта, скарочаны да аднаго месяца, і ён будзе праводзіцца з 15-га чысла кожнага каляндарнага месяца па 14-е чысло наступнага месяца.

28 лістапада намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў журналістам, што ўрад Беларусі ініцыюе адмену экспартнай пошліны на расейскую нафту, якая пастаўляецца на беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Такая прапанова, па ягоных словах, абумоўленая дамоўленасцямі паміж двума бакамі аб стварэнні да канца 2010 года паўнавартаснага Мытнага саюза Беларусі і Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках