24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпіска пад прымусам працягваецца

8

Рэдакцыя незалежнай газеты «Новы Час» атрымала ліст з «просьбай» аформіць ведамасную падпіску на 14 дзяржаўных выданняў.

Ліст за подпісам намесніцы кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Менску Веры Богдан накіраваны кіраўнікам прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. У пасланні напачатку выказваецца падзяка за павелічэнне аб'ёмаў ведамаснай падпіскі ў другой палове 2008 года, што садзейнічала «больш аператыўнаму інфармаванню жыхароў раёна і працоўных калектываў і арганізацый усіх форм уласнасці аб дзейнасці выканаўчых органаў улады».

Далей Богдан просіць кіраўнікоў арганізацый (на іх ускладаецца абавязак правядзення падпіскі), а сярод іншых -- і арганізацый-арандатараў, не толькі падпісацца на 2009 год, але яшчэ і захаваць адзін асобнік падпісной квітанцыі, піша выданне «Новы Час».

Ведамасную падпіску, згодна з лістом, трэба аформіць на 14 найменняў выключна дзяржаўных выданняў. Першай у прапанаваным спісе пазначана газета «Советская Белоруссия». Прапануецца таксама падпісацца на часопісы «Планета» і «Экономика Беларуси».

Акрамя гэтага, адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска прапануе правесці ў працоўных калектывах тлумачальныя размовы на тэму індывідуальнай падпіскі. Пасля копія падпісной квітанцыі павінна быць накіравана ў аддзел ідэалагічнай працы райвыканкама.

Нагадаем, газета «Новы Час», якая атрымала гэты ліст, разам з шэрагам іншых недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў ужо некалькі гадоў пазбаўленая магчымасці распаўсюджвацца праз гандлёвую сетку прадпрыемстваў «Саюздруку» і падпіску «Белпошты».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках