27 снежня 2024, Пятніца, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сустрэчы з прэзідэнтам ЗША беларускі інтэрнэт прадстаўлялі Класкоўскі і Казуліна

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у Белым доме адбылася сустрэча прэзідэнта ЗША Джорджа Буша і блогераў з Беларусі, Кітая, Кубы, Ірана і М'янмы.

Як паведамляе адзін з удзельнікаў, кітайскі праваабаронца і блогер Xiao Qiang, сустрэча працягвалася каля гадзіны. Джордж Буш, адкрываючы мерапрыемства, заявіў аб падтрымцы ўрадам ЗША свабоды і захавання правоў чалавека ва ўсім свеце, перадае Electroname.com.

Блогеры мелі магчымасць абмеркаваць з кіраўніком ЗША праблемы, з якімі сутыкаюцца новыя медыя ў сваіх краінах. Беларусь, паводле паведамлення амерыкана-кубінскага блога Babulu, прадстаўлялі журналіст Аляксандр Класкоўскі і дачка былога палітвязня Вольга Казуліна, якія таксама вядуць блогі.

Таксама ў сустрэчы прыймалі ўдзел Maung Maung Win aka Maung Yit (блогер з Бірмы, MoeMaKa), Qiang Xiao (кітайскі праваабаронца, які жыве ў ЗША, журналіст China Digital Times і аўтар блога Rock n Go), іранскі блогер Arash Sigarchi, Miguel Octavio з Венесуэлы, які прыймаў удзел у сустрэчы праз відэаканферэнцыю, і кубінскі дысідэнт, што жыве ў Маямі, Val Prieto, аўтар блога Babalu.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках