24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі назвалі кошт на расейскі газ «парадаксальным»

13

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка спадзяецца, што да канца цяперашняга года будзе падпісаны кантракт на пастаўку расейскага прыроднага газу ў краіну ў 2009 годзе.

"На апошняй сустрэчы кіраўнікоў урадаў дзвюх дзяржаў бакі пазначылі свае падыходы, ёсць разуменне вырашыць гэтую праблему. Лічу, што да канца года гэтая тэма павінная быць вырашаная", - сказаў першы віцэ-прэм'ер У.Сямашка журналістам, перадае «Інтэрфакс».

Каментуючы паведамленні, якія з'явіліся ў шэрагу расійскіх СМІ, аб тым, што нібыта кошт на газ для Беларусі ў наступным годзе можа скласці каля $260 за 1 тысячу кубаметраў, У.Сямашка назваў дадзеныя здагадкі "парадаксальнымі". "Кошт на нафту ўпаў ў 3,5 разы і будзе парадаксальным выглядаць тое, калі газ вырасце ў два разы", - адзначыў У.Сямашка, нагадаўшы, што формула кошту на газ разлічваецца зыходзячы з коштаў на нафту.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках