Працягваюцца затрыманьні за распаўсюд незалежнай прэсы
- 16.12.2008, 17:36
За распаўсюд незалежную газету «Новы Час» затрыманыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі Зміцер Кавалгін і Кацярына Шакаль.
Актывістаў затрымалі ў будынку выканкама Ленінскага раёна Менска, нягледзячы на тое, што газэта зьяўляецца зарэгістраванай у Міністэрстве інфармацыі.
Як паведаміў прэс-службе БАЖ старшыня выканкама АГП Ігар Шынкарык, затрыманне маладых людзей адбылося з ініцыятывы кіраўніка справамі выканкама Уладзіміра Ліцецкага.
«Менавіта ён выклікаў міліцыю, але супрацоўнікі праваахоўных органаў, даведаўшыся, што газета выдаецца легальна, нават адмовіліся ехаць у выканкам», — сказаў Ігар Шынкарык.
Нагадаем, нядаўна за распаўсюд газеты «Новы Час» у Астравецкім райвыканкаме Гарадзенскай вобласці затрымалі і склалі пратакол на Івана Крука — вядомага дэмакратычнага актывіста, аднаго з арганізатараў супраціву пабудовы АЭС на Астравеччыне. Супрацоўнікі райвыканкама склалі акт «аб незаконным распаўсюдзе» газеты і прыгразілі накіраваць дакумент у Астравецкую раённую пракуратуру для праверкі дзеянняў Івана Крука.