24 снежня 2024, aўторак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нечаканы паварот у справе аб выбуху 4 ліпеня

3

Шэрагу супрацоўнікаў ТАА «Владпродимпорт» змянілі меру стрымання – яны вызваленыя з-пад варты.

- Маім падабаронным змененая мера стрымання. Яны адпушчаныя з-пад варты пад падпіску аб невыяздзе паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» адвакат Зміцер Гарачка, які абараняе інтэрасы некалькіх супрацоўнікаў дадзенай кампаніі.

Нагадаем, у ноч з 3 на 4 ліпеня ў Менску на праспекце Пераможцаў, дзе ішлі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці Беларусі, падарвалася самаробная выбухная прылада, пацярпелі больш за 50 чалавек, больш за 40 былі дастаўленыя ў лякарні Менска і Віцебску.

Адна з выбухных самаробных прылад, знойдзеная за некалькі гадзін да выбуху ў Менску, была запакаваная ў пачак з-пад соку «Садочок». У жніўні ў межах расследавання справы аб выбуху былі затрыманыя больш за 10 супрацоўнікаў кампаніі «Владпродимпорт», якая займаецца імпартам харчоў, у тым ліку сокаў «Садочок».

Падчас папярэдняга разгляду ў межах расследавання крымінальнай справы аб выбуху ў Менску было ўсталявана, што «партыя соку, якую шукае следства, была збытая па "шэрым" схемам, праз ілжэпрадпрымальніцкія структуры». Шэрагу кіраўнікоў і супрацоўнікаў прадпрыемства «Владпродимпорт» было прад'яўленае абвінавачванне па крымінальным артыкуле, які прадугледжвае адказнасць за няплату падаткаў.

Затрыманыя супрацоўнікі кампаніі са жніўня бягучага года знаходзіліся ў спецпрыёмніку-размеркавальніку ГУУС Менгарвыканкама ў Менску, пасля былі перавезеныя ў СІЗА Жодзіна.

Падазраваных у выбуху на 3 ліпеня дагэтуль няма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках