2 лiстапада 2024, Субота, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шумчанка воцат не краў

21

17 снежня суд Маскоўскага раёна Менска прызнаў невінаватым у крадзяжы бутэлькі воцату лідэра аб'яднання «Перспектыва» Анатоля Шумчанку.

Аб гэтым А.Шумчанка паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН.

Як паведамлялася раней, 5 снежня А.Шумчанка атрымаў з суду позву, якая загадвала яму з'явіцца 17 снежня на разгляд справы па артыкуле 10.5, ч. 1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробны крадзеж). 17 лістапада ў 14.30 А.Шумчанка нібыта вынес са сталічнага ўніверсама "Брэст" у рукаве бутэльку воцату коштам 1 тыс. 620 рублёў. Пакаранне па вышэйназваным артыкуле прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў ці адміністрацыйны арышт.

"Ні адзін са сведкаў — кантралёры гандлёвай залы ўніверсама "Брэст" і міліцыянты, якія затрымалі грамадзяніна, што назваўся мной, — не апазнаў ува мне затрыманага. Больш за тое, паводле паказанняў участковага інспектара, які афармляў затрыманага ў апорным пункце міліцыі, пры ім быў выяўлены кілаграм харчовага маку, бутэлька растваральніка і вынесеная бутэлька воцату. Акрамя гэтага, ён знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення", — паведаміў А.Шумчанка.

На судзе ўчастковы інспектар патлумачыў, што праверыў звесткі чалавека, які назваўся Шумчанкам, праз адраснае бюро. "Як паведаміў інспектар, для больш поўнай праверкі ў апорным пункце няма тэхнічных магчымасцяў, і гэта з'яўляецца ўжо практыкай. Але гэтага чалавека, відавочнага наркамана, з такімі інгрыдыентамі нават не даставілі ў РУУС, яго адпусцілі! А ва УУС Маскоўскага раёна, між тым, ёсць усе мае дадзеныя, пачынаючы ад пашпартных і сканчаючы адбіткамі пальцаў, — яны саджалі мяне на пяць сутак за акцыі прадпрымальнікаў", — заявіў А.Шумчанка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках