27 снежня 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прадпрыемствах растуць запасы гатовай прадукцыі

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці на 1 снежня 2008 года ў фактычных коштах склалі 63,5%, ці 5 трлн. 233,8 млрд. рублёў.

Для параўнання: на 1 лістапада 2008 года гэтыя суадносіны складалі 54,6%, на 1 снежня 2007 года — 57,5%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшыя суадносіны запасаў склаліся ў лёгкай прамысловасці — 150,8% (за год выраслі на 16,4%).

У машынабудаванні і металаапрацоўцы запасы гатовай прадукцыі склалі 108,4% (на 16,5% больш), у харчовай прамысловасці — 89,1% (на 17,2% больш), у лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці — 83,6% (на 17,4% больш), у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў — 57,9% (на 13,2% больш), у хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці — 42% (на 10,3% менш), у паліўнай прамысловасці — 6,6% (на 2,5% менш), у чорнай металургіі — 12,6% (на 3,6% больш).

Суадносіны запасаў і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці для прадпрыемстваў Мінсельгаспрада склалі 64,9% пры заданні на год 36%, канцэрнаў "Беллегпрам" — 161,4% (120%), "Белбіяфарм" — 139,1% (110%), "Белдзяржхарчапрам" — 164,3% (195%). На прадпрыемствах Мінпрама — 93% (81%), Мінбудархітэктуры — 62,4% (56%), Мінгандлю — 34,2% (53%), Мінтранса — 42,2% (53%), канцэрнаў "Белнафтахім" — 23,4% (22%), "Беллеспаперпрам" — 99,8% (70%), Белкаапсоюза — 64,5% (57%), аблвыканкамаў і Менгарвыканкама — 66,8% (59%).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках