24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абмежаванні на выезд беларускіх дзяцей прыпыненыя на месяц

4

Абмежаванні на выезд беларускіх дзяцей на аздараўленне за мяжу прыпыненыя на час калядных і навагодніх святаў.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім на перыяд калядных і навагодніх святаў з 20 снежня 2008 года да 20 студзеня 2009 года прыпыненыя абмежаванні на выезд беларускіх дзяцей на аздараўленне ў замежныя дзяржавы, з якімі да цяперашняга часу не заключаныя міжнародныя дамовы", паведамілі ў прэс- службе.

Кіраўнік дзяржавы прыняў у парадку выключэнні гэтае рашэнне з улікам таго, што праца па заключэнні такіх дамоваў у поўным аб'ёме не завершаная, але маецца шэраг загадзя запланаваных паездак беларускіх дзяцей за мяжу па лініі дабрачынных арганізацыяў, адзначылі ў прэс-службе.

"З просьбамі аб дазволе выезду дзяцей за межы Беларусі ў перыяд зімовых вакацыяў звярталіся бацькі, апякуны, замежныя арганізацыі, якія займаюцца аздараўленнем беларускіх дзяцей", адзначылі ў прэс-службе.

"Гэты крок беларускага боку прыняты таксама насустрач адпаведным зваротам Еўрапейскага звяза і ўрадаў шэрагу дзяржаваў - чальцоў ЕЗ, з'яўляецца чарговай праявай добрай волі нашай дзяржавы, што сведчаць аб рэальным імкненні Беларусі да развіцця супрацоўніцтва з нашымі партнёрамі ў канструктыўным ключы і стварэнні атмасферы ўзаемнага даверу", падкрэслілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.

Дзеянне ўказу носіць часовы характар, што павінна спрыяць актывізацыі працы па стварэнні належнай міжнародна-прававой базы ў галіне аздараўлення беларускіх дзяцей за мяжой, паведамілі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках