24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірон павіншаваў беларусаў нацыянальнымі сьцягамі: «2009 год будзе годам нашых перамог»

1

Бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся сёньня ў Лідзе й Наваградку.

Пра чарговыя акцыі легендарнага Мірона распавёў “Радыё Свабода” ягоны зямляк, віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда.

Спадар Хамайда кажа, што пра акцыі яму паведамілі вартыя даверу крыніцы.

У прыватнасьці, яму стала вядома, што сёньня ўраньні бел-чырвона-белы сьцяг лунаў над вуліцай Адама Міцкевіча ў Лідзе. Ён быў вывешаны на электрычных дратах паміж жылымі дамамі № 24 і 26.

Да сьцяга, паводле Барыса Хамайды, была прымацаваная цыдулка такога зьместу: “Мае віншаваньні са сьвятам грамадзянам гораду з прыгожай назвай Ліда! Асабістае прывітаньне рэдактару газэты “Наша слова” Станіславу Судніку, які змагаецца за нашу цудоўную беларускую мову. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Каля паўдня яшчэ адзін бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся ў Наваградку на вуліцы Гарадзенскай. Ён таксама быў прымацаваны да электрычных дратоў і лунаў на самым уезьдзе ў Наваградак з боку Гародні.

Барыс Хамайда кажа, што да сьцяга была прымацаваная цыдулка з калядным віншаваньнем: “Са сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, слаўнага гораду Наваградка віншую ўсіх ліцьвінаў-беларусаў з Калядамі. Наступны 2009 год будзе годам нашых чарговых перамог. Толькі наперад! Мірон”.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках