28 снежня 2024, Субота, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент чакае ад уладаў Беларусі канкрэтных зменаў у галіне свабоды слова

У Еўрапарлямэнце прайшлі публічныя слуханні аб новым беларускім законе аб СМІ, арганізаваных Міжнароднай федэрацыяй журналістов, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Офісам за дэмакратычную Беларусь.

Падчас слуханняў абмяркоўваўся новы закон аб СМІ, стратэгіі і тактыцы назірання за развіццём сітуацыі ў галіне свабоды СМІ ў Беларусі, а таксама праца БАЖ па абароне правоў журналістаў, перадае «Радыё Рацыя».

У публічных слуханнях прымалі ўдзел кіраўнік дэлегацыі Еўрапарлямэнту па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч, дырэктар «Офіса за дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская, міжнародны каардынатар Андрэй Клікуноў а таксама дэлегацыя БАЖ — старшыня арганізацыі Жанна Літвіна, ейны намеснік Андрэй Бастунец, чалец праўлення Андрэй Аляксандраў.

«Нам вельмі важна і прыемна, што ў нас была магчымасць прамовіць пазіцыю беларускіх незалежных журналістаў і, як прадстаўнікі беларускай грамадзкасці, аб той сітуацыі, у якой зараз знаходзіцца наша краіна. Асабліва важна гэта ў рэчышчы зменаў, якія мы пачынаем назіраць, і ў рэчышчы тых захадаў ЕЗ насустрач Беларусі, прыпыненне санкцый да шэрагу афіцыйных асобаў. Мы выказалі свае меркаванні, прадстаўнікі Еўрапарламенту выказалі намер сачыць за сітуацыяй у Беларусі і вызначаць не дапушчэнне з'яўлення новых палітычных зняволеных, абавязкова патрэбныя змены ў выбарчае заканадаўства і канкрэтныя змены ў галіне свабоды выказвання.

Таксама ў момант сустрэчаў тут у Брюселі было дасягнута паразуменне з прадстаўнікамі розных інстытуцыяў ЕЗ аб тым, што яны будуць прымаць да увагі тыя заўвагі, якія будзем рыхтаваць мы. У сярэдзіне снежня будзе чарговы візіт дэлігацыі Еўракамісіі ў Мінск, але гэта ў рэчышчы звычайнага маніторынга. Кантрольнай датай з'яўляецца 13 красавіка, дзень калі скончыцца 6-месячны тэрмін прыпынення санкцыяў, і пад гэты час будзе весціся маніторынг сітуацыі. Мы з свайго боку і наагул экспертная супольнасць у Беларусі мусім прапаноўваць свае думкі аб сітуацыі і адзначаць, ці адбываюцца змены. Канкрэтныя нейкія крокі ўрад Беларусі пачаў рабіць, але хацелася б, каб яны не засталіся нейкімі адзінкавымі, а прывялі да рэальных паляпшэнняў у краіне», - паведаміў «Радыё Рацыя» чалец праўлення БАЖ Андрэй Аляксандраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках