26 снежня 2024, Чацвер, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усходняе партнёрства для Беларусі, але не для дыктатуры

4
Усходняе партнёрства для Беларусі, але не для дыктатуры

Прапанова Еўракамісіі аб удзеле ў палітыцы Усходняга партнёрства сапраўднае і для Беларусі, аднак краіна, каб стаць яе ўдзельніцай, павінна адпавядаць еўрапейскім стандартам. Аб гэтым заявіла камісар ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер 3 снежня на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі.

Як паведаміла Ферэра-Вальднер, 2 снежня амбасадары шасці краінаў, у тым ліку і Беларусі, сустрэліся ў Брусэлі з прадстаўнікамі Еўракамісіі. Паводле яе словаў, беларускія ўлады разумеюць, як шмат павінна быць зроблена, каб стацца паўнавартасным удзельнікам Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, а таксама "новай узмоцненай палітыкі" у яе межах — палітыкі Усходняга партнёрства.

Палітыку Усходняга партнёрства Еўракамісія прапаноўвае шасці постсавецкім краінам — Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне. Ім, у прыватнасці, прапанаваная дамова аб асацыяцыі і стварэнні новай еўрапейскай эканамічнай зоны, якая павінна стаць базай для развіцця агульнага ўнутранага рынка. Для гэтага згаданыя дзяржавы павінны пераняць усе заканадаўчыя акты ЕЗ і прызнаваць вердыкты Еўрапейскага суду, паведамляе БелаПАН.

Мэта палітыкі Усходняга партнёрства — істотна пашырыць пакет магчымых прапановаў шасці постсавецкім краінам. У якасці перспектыў разглядаецца адмена візавага рэжыму і стварэнне зоны свабоднага гандлю.

Чакаецца, што 11 снежня палітыка Усходняга партнёрства будзе ўхваленая на Еўрапейскім саміце кіраўнікоў краінаў аб'яднанай Еўропы. У чэрвені 2009 года прапаноўваецца правесці ўстаноўчы саміт Усходняга партнёрства, а затым праводзіць рэгулярныя сустрэчы чыноўнікаў краінаў ЕЗ і Усходняй Еўропы.

Цяперашняя формула Усходняга партнёрства — "27+5(6)". Паўнавартасны ўдзел Беларусі пакуль пад пытаннем. Рашэнне па Беларусі будзе прымацца ўвесну ў залежнасці ад дэмакратычнага прагрэсу краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках