24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падтрымаў Чавеса тэхнікай

2

РУП «ПА «Беларуснафта» накіравала ў Венесуэлу 38 вагонаў з тэхналагічным абсталяваннем для прац па падвышэнні нафтааддачы пластоў і рамонту свідравін.

Гэта з'яўляецца чарговым крокам у развіцці супрацоўніцтва аб'яднання «Беларуснафта» і Нацыянальнай нафтавай кампаніі Венесуэлы, у прыватнасці, сумесным працам у сферы нафтавага сэрвісу, паведамляе ІА «Росбалт».

Нагадаем, супрацоўніцтва «Беларуснафты» і нафтавай кампаніі Венесуэлы ажыццяўляецца па трох напрамках: сейсмавыведкавыя працы, здабыча нафты і сертыфікацыя запасаў вуглевадародаў. Рашэнне аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па аказанні сэрвісных паслуг у нафтавай сферы дасягнутае ў чэрвені бягучага года падчас візіту ў Беларусь дэлегацыі Нацыянальнай нафтавай кампаніі Венесуэлы.

Па выніках бягучага года беларуска-венесуэльскае сумеснае прадпрыемства «Петралера Белавенесалана» плануе здабыць на радовішчах Гуара Эстэ і Лагамедыа каля 700 тыс. тон нафты. У бліжэйшай перспектыве аб'ёмы здабычы вырастуць да 2 млн тон у год за кошт уключэння ў актывы СП яшчэ трох радовішчаў нафты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках