24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй перавысіла 11,5 мільярдаў даляраў

1

Адмоўнае сальда Беларусі ў знешнім гандлі з Расеяй у студзені—кастрычніку 2008 года склала 11 млрд. 577,3 млн. даляраў ЗША.

Аб гэтым паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на дадзеныя прэс-службы Міністэрства эканомікі.

Доля Расеі ў агульным аб'ёме таваразвароту Беларусі з краінамі СНД склала 84,3%, у агульным аб'ёме экспарту ў краіны СНД — 72,9%, у агульным аб'ёме імпарту з краін СНД — 90,7%. Таваразварот Беларусі з Расеяй у студзені—кастрычніку 2008 года склаў 30 млрд. 387,9 млн. даляраў (на 47,3% больш у параўнанні з студзенем—кастрычнікам 2007 года), у тым ліку экспарт — 9 млрд. 405,3 млн., імпарт — 20 млрд. 982,6 млн. даляраў. Коштавы аб'ём экспарту ў Расею перавысіў узровень адпаведны перыяду 2007 года на 30,5%, імпарту — на 56,3%.

У цэлым таваразварот Беларусі з краінамі СНД у студзені—кастрычніку 2008 года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам павялічыўся на 50,6%. У коштавым выразе таваразварот склаў 36 млрд. 30,2 млн. даляраў, у тым ліку экспарт — 12 млрд. 904,8 млн. (на 43% больш), імпарт — 23 млрд. 125,4 млн. (на 55,2. Сальда склалася адмоўнае ў памеры 10 млрд. 220,6 млн. даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках