25 снежня 2024, Серада, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навумаў: «Я не лягу спаць і не сыйду ў адпачынак, пакуль выбух 4 ліпеня не будзе раскрыты»

5

Міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў заяўляе, што раскрыццё злачынства, звязанага з выбухам у Менску 4 ліпеня, з'яўляецца прыярытэтнай задачай МУС на наступны год.

«Да таго часу, пакуль выбух, які адбыўся 4 ліпеня, не будзе раскрыты, я не лягу спаць і не сыйду ў адпачынак», - заявіў У.Навумаў у Менску журналістам, адказваючы на пытанне аб галоўных задачах органаў унутраных спраў Беларусі на 2009 год, піша «Інтэрфакс».

Пры гэтым ён таксама адзначыў, што «меры бяспекі падчас маючых адбыцца навагодніх святаў у Беларусі і, у прыватнасці, Менску будуць досыць сур'ёзнымі». Кіраўнік МУС падкрэсліў, што «яшчэ не раскрытае гэтае злачынства (выбух у Менску 4 ліпеня – «ІФ»). Прыходзіцца вельмі сур'ёзна падыходзіць да мер бяспекі».

У.Навумаў удакладніў, што міліцыя пераведзеная на ўзмоцнены рэжым нясення службы з 24 снежня, які падоўжыцца да 12 студзеня 2009 года.

Падводзячы вынікі сыходзячага года, кіраўнік МУС адзначыў, што «гэты год быў самым паспяховым па крымінагеннай сітуацыі за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі».

Па словах міністра, «адбылося істотнае скарачэнне цяжкіх і асоба цяжкіх злачынстваў, а па некаторых напрамках злачыннасць у краіне скарацілася на 20- 40%».

Разам з тым У.Навумаў адзначыў, што «у 2008 годзе не атрымалася вырашыць праблему бяспекі дарожнага руху, і гэтая праблема будзе адной з сур'ёзных і ў наступным годзе». Акрамя гэтага, па меркаванні міністра, «яшчэ адной сур'ёзнай праблемай грамадства з'яўляецца алкагалізацыя насельніцтва і звязаная з гэтым фактарам злачыннасць».

Адказваючы на пытанне аб уплыве на крымінагеннае становішча ў Беларусі фінансавага крызісу ў свеце, У.Навумаў заўважыў, што «асаблівага ўплыву пакуль няма. Калі б крызіс крануў крымінагенную сітуацыю ў краіне, то гэта было б бачна ўжо цяпер». Па ягоным меркаванні, нягледзячы на фінансавыя праблемы ў свеце, у Беларусі «колькасць цяжкіх злачынстваў будзе скарачацца». Пры гэтым кіраўнік МУС дадаў: «З іншага боку, я б хацеў, каб фінансавы крызіс крануў пэўныя пласты насельніцтва, і яны б перасталі піць».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках