29 снежня 2024, Нядзеля, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманьні напярэдадні акцыі прадпрымальнікаў

5

У Берасьці супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Зінаіду Міхнюк і Валянціна Лазарэнкава.

“На вуліцы мы раздавалі мінакам пісьмовыя запрашэньні на 10 сьнежня на стадыён “Лякаматыў“, дзе адбудзецца афіцыйна дазволены Берасьцейскім гарвыканкамам мітынг у гонар 60-годзьдзя Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека. Міліцыянты загадалі спыніць нашу працу і прапанавалі наведацца ва ўправу міліцыі Ленінскага раёну”, -- паведаміў “Радыё Свабода” Валянцін Лазарэнкаў.

Са словаў суразмоўцы, пры затрыманьні і прафіляктычнай гутарцы міліцыянты дапытваліся пра мэты мітынгу і плянаваную колькасьць яго ўдзельнікаў.

Зінаіду Міхнюк і Валянціна Лазарэнкава міліцыянты вызвалілі без складаньня пратаколу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках