24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйныя прагнозы лопаюцца як бурбалкі

1

Паводле афіцыйнай інфармацыі, спажывецкія цэны ў студзені ў Беларусі павялічыліся на 2,5% пасля росту на 2,4% у снежні 2007 года.

Пра гэта паведамляецца ў экспрэс-інфармацыі міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі.

Нагадаем, згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год, урад і Нацбанк мелі намер ўтрымаць гадавую інфляцыю ў межах 6-8%, або 0,5-0,6% у сярэднім за месяц.

Улічваючы, што ў самы блізкім час чакаецца значнае павелічэнне закупных цэн на мясамалочную прадукцыю, то гадавы «прагнозны» паказчык па інфляцыі ўрад выканае «ударнымі» тэмпамі – у два месяцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках