29 снежня 2024, Нядзеля, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі прадракае «саюзны» рэферэндум?

2

"Скончацца выбары ў Расеі, мы вернемся да стварэння Канстытуцыйнага акта. У кіраўніцтва Расеі і Беларусі няма альтэрнатыўных шляхоў, як нарошчваць супрацоўніцтва. Гэтую працу трэба актывізаваць ", – заявіў сёння амбасадар РФ у РБ Аляксандр Сурыкаў.

Амбасадар Сурыкаў лічыць, што галоўнай задачай Канстытуцыйнага акту «саюзнай» дзяржавы, які не могуць прыняць ужо доўгія гады, павінна быць фармаванне прававога поля, у якім не будзе магчымае сутыкненне нацыянальных і «саюзных» структур, перадае «Інтэрфакс».

Па словах амбасадара, усе змяненні ў «саюзнай» дзяржаве павінны быць праведзеныя праз нацыянальныя канстытуцыі, каб пазбегнуць сутыкнення або перасячэння «саюзных» інтарэсаў з нацыянальнымі. Змяненне ж Канстытуцыі як у Беларусі, так і ў Расеі, нагадаем, можа быць толькі праз рэферэндум.

Пры гэтым ён дадаў таксама, што Беларусь і Расея завяршаюць фармаванне заканадаўства, якое рэгулюе «саюзную» ўласнасць. Пра гэта паведамляе афіцыйнае агенцтва БелТА.

Пра магчымасць рэферэндумаў у дзвюх краінах або агульнага рэферэндуму таксама могуць сведчыць словы Сурыкава пра тое, што змяненне кіраўніцтва ў Расеі пасля будучых прэзідэнцкіх выбараў не прывядзе да кардынальных зменаў у «саюзным» будаўніцтве. Ён адзначыў, што нядаўна прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на пашыраным пасяджэнні Дзяржаўнага Савета РФ вызначыў канцэпцыю развіцця краіны да 2020 года. "У гэтым звязку не думаю, што могуць быць нейкія кардынальныя змены ў беларуска-расейскіх стасунках і «саюзным» будаўніцтве", - падкрэсліў расейскі амбасадар.

Што тычыцца «балючай» тэмы цаны на газ, то, па словах Сурыкава, яе рост для Беларусі ў другім квартале чакаецца не больш як на 10%. Ён адзначыў, што "з 1 красавіка 2008 года, паводле формулы цаны на газ, кошт можа павялічыцца ад наяўнага з пачатку года ($119,5 за 1 тыс.куб.м) на 10% - не больш".

Беларусь і Расея змогуць дамовіцца таксама наконт цаны паставак расейскай электраэнергіі на 2008 год. Амбасадар адзначыў, што працягваецца перамоўны працэс па імпарце электраэнергіі ў Беларусь у гэтым годзе. У Расеі няма дэфіцыту электраэнергіі, і неабходны беларускаму боку аб'ём можа быць пастаўлены з свабоднага рынку.

Аднак у бакоў "пакуль няма адзінага падыходу па цане электраэнергіі", падкрэсліў Сурыкаў. У гэтым звязку працягваюцца кансультацыі паміж Мінпрамэнерга РФ і Мінэнерга Беларусі, а таксама паміж міністэрствам эканомікі дзвюх краін. "Думаю, што рашэнне будзе знойдзенае", – сказаў ён.

Беларусь у 2008 годзе зацікаўленая імпартаваць з Расеі 5 млрд.квт.ч электраэнергіі. У гэтым годзе яе пастаўкі з РФ пакуль не здзяйсняліся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках