28 снежня 2024, Субота, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі запрасілі на акцыю пратэсту спецдакладчыка ПАРЕ

Беларускія прадпрымальнікі звярнуліся з лістом да спецдакладчыка ПАРЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні, у якім запрашаюць яго ўзяць удзел у акцыі пратэсту 18 лютага.

Выканаўца абавязкаў старшыні Каардынацыйнага савета прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў прапанаваў Андрэа Рыгоні садзейнічаць мірнаму правядзенню акцыі пратэсту.

На думку Аляксандра Макаева, прысутнасць еўрапейскага палітыка на акцыі пратэсту беларускіх прадпрымальнікаў не дазволіць беларускім уладам замінаць правядзенню мітынгу, перадае “Тэлеграф” са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Мілінкевіча. У лісце да Андрэа Рыгоні прадстаўнік беларускіх прадпрымальнікаў інфармаваў спецдакладчыка па Беларусі аб сваім бачанні прэзідэнцкага ўказу №760.

На думку Аляксандра Макаева, беларускія ўлады дыскрымінуюць малы бізнэс, забараніўшы індывідуальным прадпрымальнікам наймаць несваякоў, і забараніўшы ім браць на працу больш за тры чалавекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках