28 снежня 2024, Субота, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня ПАРЕ: «Вызваленне ўсіх палітвязняў – наша цвёрдае патрабаванне»

3
Старшыня ПАРЕ: «Вызваленне ўсіх палітвязняў – наша цвёрдае патрабаванне»

«Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных застаецца цвёрдым патрабаваннем ПАРЕ», – заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Луіс Марыя дэ Пуіг. Ён адзначыў, што нядаўнія вызваленні палітвязняў, у тым ліку двух сяброў арганізацыі "Малады Фронт" Змітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, "не засталіся незаўважанымі". Л. дэ Пуіг выказаў надзею на тое, што гэтыя вызваленні стануць "пераканаўчым і паслядоўным знакам гатоўнасці беларускага кіраўніцтва стаць бліжэй да Рады Еўропы".

"Але асабіста я расчараваны тым, што ніводны палітычны зняволены не патрапіў пад дзеянне закона аб амністыі, прынятага ў Беларусі ўвосень мінулага года, – адзначыў ён. – З другога боку, я ўпэўнены, што ёсць шмат іншых спосабаў вярнуць свабоду тым, хто затрыманы па палітычных матывах. Сярод гэтых людзей найбольш значнай фігурай па-ранейшаму застаецца экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін".

ПАРЕ “не будзе заплюшчваць вочы” на праблемы з дэмакратыяй у Беларусі

"Рада Еўропы не спрабуе ізаляваць Беларусь, гэта Беларусь абрала шлях ізаляцыі", - заявіў старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. "У інтарэсах Рады Еўропы, каб Беларусь апынулася сярод нас. Беларусь не можа прыкідвацца, што ўсе 47 дэмакратычных дзяржаў – сяброў РЕ памыляюцца", – сказаў дэ Пуіг.

Ён адзначыў, што РЕ з'яўляецца арганізацыяй, якая займаецца пытаннямі дэмакратыі, захаваннем правоў чалавека і вяршэнства закона. "Непазбежна, што ўзаеміны Рады з любой краінай у першую чаргу засяродзяцца менавіта на гэтых праблемах", – падкрэсліў старшыня ПАРЕ.

Паводле яго слоў, цяпер у ПАРЕ і РЕ ідуць дэбаты па пытанні, ці павінна быць перагледжаная стратэгія ў дачыненні Беларусі. "Некаторыя сябры асамблеі мяркуюць, што аяўная цяпер стратэгія абмяжоўвае магчымасці нашай арганізацыі", – сказаў Л. дэ Пуіг. Ён адзначыў, што такой пазіцыі прытрымліваецца і дакладчык ПАРЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні. "Яго пазіцыя некалькі адрозніваецца ад пазіцыі яго папярэднікаў, але не ў плане ацэнкі сітуацыі ў краіне, а ў плане ацэнкі стратэгіі РЕ у дачыненні Беларусі, – сказаў старшыня ПАРЕ. – На думку Андрэа Рыгоні, РЕ павінна быць адкрытай да дыялогу з ўсімі, хто можа ўплываць на палітычную сітуацыю ў рэспубліцы".

Але незалежна ад выніку гэтых дэбатаў, заявіў гішпанскі парламентарый, павінна быць абсалютна зразумела, што ПАРЕ "не будзе заплюшчваць вочы на праблемы з дэмакратыяй і парушэннямі правоў чалавека". На яго думку, дыялог з Беларуссю павінен развівацца "прагматычна, крок за крокам" у адказ на дэмакратычныя перамены.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках