24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля заявы Пуціна Юшчанка пагадзіўся на рэферэндум па ўступленні Украіны ў НАТА

14

Украіна правядзе рэферэндум па пытанні аб уступленні ў НАТА, заявіў у сераду прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка. "Мы павінны разумець, што гэтае пытанне тычыцца кожнага з нас", – сказаў Юшчанка на наступны дзень пасля перамоваў у Крамлі, па выніках якіх Пуцін шакаваў грамадскасць пагрозамі нацэліць на Украіну ядзерныя ракеты ў выпадку ўступлення краіны ў Альянс.

"Украіна мае намер у будучыні правесці рэферэндум па ўступленні ў НАТА, якое выклікае пратэсты апазіцыі і некаторай часткі насельніцтва, – сказаў ён. – Мы павінны разумець, што гэтае пытанне тычыцца кожнага з нас", – паведамляе NEWSru.com.

Пры гэтым Юшчанка адзначыў, што 97% украінцаў не інфармаваныя пра тое, што такое Паўночнаатлантычны альянс, таму не варта спяшацца з уступленнем у гэтае аб'яднанне. "Акрамя таго, украінскі бок ніколі не дапусціць узнікненні пытання, якое можа ўскладніць стасункі з Расеяй", – дадаў прэзідэнт Украіны.

Юшчанка таксама заявіў, што Украіна гатовая заканадаўча замацаваць забарону на размяшчэнне вайсковых баз НАТА на сваёй тэрыторыі. "Калі расейскі бок турбуецца аб вайсковых базах, то Украіна не пойдзе на гэта, – цытуе Юшчанку ІТАР-ТАСС. – Мы гатовыя ўзмацніць гэта ў канстытуцыйным плане".

У аўторак на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння расейска-ўкраінскай міждзяржкамісіі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прызнаўся, што "падумаць страшна" пра такое развіццё палітычных падзей, калі расейскія ракеты будуць нацэленыя на Украіну. Аднак такі сцэнар "тэарэтычна нельга выключаць" пасля магчымага ўступлення Украіны ў НАТА, з шкадаваннем канстатаваў Пуцін.

"Расея хоча развіваць сяброўскія стасункі з усімі краінамі і арганізацыямі свету, у тым ліку з НАТА, – падкрэсліў Пуцін, – Аднак мы ніколі не збіраемся ўступаць у НАТА, бо такое ўступленне азначае абмежаванне суверэнітэту краіны". "Калі Україна хоча абмежаваць свой суверэнітэт, ... то мы не маем права ўмешвацца, але зважаем на тое, што абмежаванне суверэнітэту прыводзіць да такіх наступстваў, як размяшчэнне баз, або размяшчэнне пазіцыйнага раёна (ПРА), што ставіць перад Расеяй неабходнасць адказных дзеянняў".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках