24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяржук Вітушка: «Абвяшчэньне БНР – гэта вялікае сьвята. Іншай гісторыі ў Беларусі няма»

1

25 Сакавіка Беларусь сьвяткуе 90 гадоў з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублики. Дэмакратычная грамадзкасьць краіны прымеркавала да гэтай даты шэраг мастацкіх імпрэзаў, а таксама шэсьце і мітынг. А як гэтае сьвята зьбіраюцца адзначаць беларусы ў Літве?

У інтэрвію “Радыё Свабода” пра гэта кажа адзін з тых, хто распачынаў у Беларусі адзначаць Дзень Волі ў сярэдзіне 80-х, колішні лідэр моладзевага аб’яднаньня “Талака”, які цяпер жыве ў Вільні, Сяржук Вітушка.

- Для мяне было б шчасьцем, каб і ў самой Беларусі, і за яе межамі падтрымаць сэнсоўныя беларускія акцыі. І тут у Вільні да кожнага зьвяртаюся: давайце прыдумаем, як разам цікава адсьвяткаваць 25 Сакавіка. І шлях тут такі – зрабіць сэнсоўную беларускую імпрэзу, каб усё атрымалася. Ну, а сам асабіста думаю, як распавесьці пра БНР сваёй дачцэ. Дачцэ 15 гадоў, і яна прыходзіць і пытаецца: як, што і чаму?.

- Што азначае для вас абвяшчэньне БНР?

-- Абвяшчэньне БНР – гэта вялікае сьвята. Іншай гісторыі ў Беларусі няма. Толькі трэба адстойваць сваю правату. Сказаць нешта разумнае аднойчы – гэта ня значыць, што ўсе гэта пачуюць і прымуць. Гэта трэба сто разоў даказваць, даказваць і даказваць. Я вельмі ўсьцешаны, што абралі такі маршрут дэманстрацыі - не на цэнтральную плошчу, не на плошчу Леніна, а ад помніка да помніка. Сапраўды, як адправіць такіх людзей на Бангалор? Там жа няма помніка Купалу, Багдановічу. Мне спадабалася такая ідэя.

Нагадаем, што ўдзельнікі сьвяткаваньня маюць намер сабрацца 25 Сакавіка а 18 гадзіне на плошчы Якуба Коласа, прайсці па прасьпекце Незалежнасьці, вуліцам Валадарскага і Гарадзкі Вал да помніка Максіма Багдановіча ля опэрнага тэатру. Пад час шэсьця людзі ўскладуць кветкі ля помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу, Адаму Міцкевічу і Максіму Багдановічу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках