24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік "Белнафтахіма" заплакаў у Вярхоўным судзе

17

Сёння на судовым працэсе па справе Аляксандра Бароўскага ідзе абвяшчэнне сведчанняў падсуднага падчас дасудовай вытворчасці.

Дзяржаўны абвінаваўца Сяргей Целяжэвіч зачытаў допыт Аляксандра Бароўскага пятага чэрвеня 2007 года, які тычыўся абвінавачванні па ч. 4. арт.210 "Крадзеж" Крымінальнага кодэкса Беларусі, паведамляе "Тэлеграф" са спасылкай на "Інтэрфакс".

Падчас допыту абвінавачваны паведаміў, што ў 2006 годзе кіраўнік адной з беларускіх камерцыйных фірм прапанаваў аплаціць кансультацыі і пералічыць яму 500 тыс. даляраў, сказаў дзяржабвінаваўца. Ён паведаміў, што падчас допыту, Аляксандр Бароўскі сказаў, што не хоча, каб гэтыя грошы былі пералічаныя на яго рахунак, і паведаміў дадзеныя дочкі Юліі Наіўкі, каб завесці крэдытную карту для пераліку на яе гэтай сумы.

Таксама Аляксандр Бароўскі паведаміў, што, атрымаў крэдытную карту, на якую на запэўненне прадпрымальніка была пералічаная грашовая сума ў еўра, эквівалентная 500 тыс. даляраў ЗША. Юлія Наіўка паспрабавала зняць грошы спачатку ў Вільні, пасля ў Кіеве, але картка не спрацавала. Падчас дадзенага допыту абвінавачваны паведаміў, што ў яго ў Рызе ёсць рахунак, на якім знаходзяцца 36 тыс. еўра, дадзены рахунак ён папаўняў з уласных рэсурсаў.

Дзяржабвінаваўца таксама зачытаў допыт Аляксандра Бароўскага падчас дасудовай вытворчасці ад сёмага жніўня 2007 года, падчас якога Аляксандр Бароўскі заяўляў, што "ён пазычыў у свайго сябра з Рыгі 500 тыс. даляраў, для таго, каб пабудаваць дом у Менску". Дадзеная сума была атрыманая, і ён вырашыў яе пакласці ў банк за мяжой.

Падчас допыту, які быў сёння зачытаны ў судзе, Аляксандр Бароўскі растлумачыў, што як службовая асоба ён не мог завесці на сябе крэдытную карту і пакласці на яе буйную суму, таму было вырашанае, што дадзеная сума будзе пералічаная на імя дачкі.

Па словах Аляксандра Бароўскага ён перадаў кіраўніку аднаго з беларускіх камерцыйных прадпрыемстваў поліэтыленавы пакет з 500 тыс. даляраў, праз некаторы час бізнэсмэн перадаў Юліі Наіўцы крэдытную картку аднаго з кіпрскіх банкаў, паведаміўшы пры гэтым, што на гэтую картку на яе імя залічаныя 500 тыс.даляраў.

Тлумачачы суду свае супярэчлівыя сведчанні, Аляксандр Бароўскі паведаміў, што "ў першыя дні арышту ён знаходзіўся ў стане афекту, выпрабоўваў прэсінг з боку следства".

Аляксандр Бароўскі таксама паведаміў, што "дагэтуль ніхто не ведае, куды дзяваліся гэтыя 500 тыс. даляраў ЗША". Успамінаючы першыя дні арышту, экс-кіраўнік "Белнафтахіма" заплакаў у судзе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках