24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная справа экс-дырэктара «Белнафтахіма» складаецца з 13 тамоў

4

Даследаванне дакументаў матэрыялаў крымінальнай справы ў дачыненні былога старшыні канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага праходзіць у пятніцу ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Як перадае карэспандэнт "Інтэрфакса", сёння ў першай палове дня судом былі выбарачна даследаваныя матэрыялы 6-ці тамоў крымінальнай справы ў дачыненні А.Бароўскага. Усяго крымінальная справа А.Бароўскага налічвае 13 тамоў.

Старшыня на працэсе суддзя Мікалай Грынцэвіч звярнуўся да бакоў абвінавачвання і абароны з рэкамендацыяй скончыць сёння ў другой палове дня даследаванне матэрыялаў астатніх тамоў крымінальнай справы.

Паводле зацверджанага на пачатку працэсу плану, пасля выбарачнага даследавання матэрыялаў крымінальнай справы будзе здзяйсняцца апытанне сведак, запланаванае на 18 лютага.

Крымінальны працэс па справе экс-кіраўніка "Белнафтахіма" Аляксандра Бароўскага пачаўся 12 лютага 2008 года ў Вярхоўным судзе Беларусі. А.Бароўскаму прад'яўленае абвінавачванне па частцы 3 арт. 424 ("Наўмыснае злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, пацягнуўшае матэрыяльную шкоду ў адмыслова буйным памеры" Крымінальнага кодэкса Беларусі). Раней таксама паведамлялася, што з А.Бароўскага на стадыі дасудовага расследавання былі знятыя абвінавачванні ў крадзяжы і разгалашэнні дзяржаўнай тайны. Сам Бароўскі сваёй віны не прызнае.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках