25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: VELCOM прадалі за 600 мільёнаў даляраў

15

12 лютага на сустрэчы з студэнтамі ў новым корпусе БДУ Аляксандр Лукашэнка распавёў, што за дзяржаўную долю ў аператары VELCOM было выгандлеванае блізу 600 мільёнаў даляраў.

"Зусім нядаўна мы прадалі долю ў Беларусі ў VELCOM, усім вядомая кампанія. Мы ўвогуле туды нічога не ўклалі. Але амаль 600 мільёнаў даляраў атрымалі за сваю долю. І гэта не кантрольны пакет акцый", – прыводзіць словы Аляксандра Лукашэнкі "Комсомольская правда в Беларуси".

Дагэтуль афіцыйная сума пагаднення Менскам не выдавалася. Міністр сувязі заяўляў раней, што дзяржаўная доля VELCOM была прададзеная больш як за 500 млн. даляраў, спецыялісты выказвалі здагадкі, што дзяржаўная доля VELCOM была прададзеная за 290 млн. даляраў. Выказванне прэзідэнта расставіла ўсе кропкі над "i".

Нагадаем, што ў жніўні мінулага года дзяржаўная доля акцый СП "МЦС" была прададзеная кіпрскай "SB Telecom". Ледзь пазней 70% актываў кампаніі "МЦС", якая знаходзілася ўжо ў статусе замежнага ПУП, кіпрыёты прадалі аўстрыйскай Telekom Austria (падраздзяленне Mobilkom Austria Group адказвае за Беларусь) за 730 млн еўра.

"МЦС" (ТМ VELCOM, PRIVET) першым пачаў прапаноўваць на беларускім рынку паслугі сотавай сувязі ў стандарце GSM і на сёння абслугоўвае больш як 3 мільёны абанентаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках