Шэйман ляціць да Чавеса
9- 15.02.2008, 16:09
Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Віктар Шэйман наведвае з афіцыйным візітам Венесуэлу.
Падчас візіту запланаваныя перамовы Віктара Шэймана з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам, іншымі вышэйшымі службовымі асобамі гэтай краіны. Як паведамляе афіцыйнае агенцтва БелТА, таксама будзе абмеркаваны шырокі спектр актуальных пытанняў двухбаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Бакі абмяркуюць рэалізацыю дамоўленасцяў паміж Беларуссю і Венесуэлай, дасягнутых падчас сустрэчы Уга Чавеса з Аляксандрам Лукашэнкам у снежні 2007 года.
Віктар Шэйман з'яўляецца сустаршынёй беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі.
Нагадаем, што ўчора стала вядома, што візіт у Беларусь прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса, запланаваны на вясну гэтага года, адменены па невядомых прычынах.