24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі газ для беларусаў падаражэў на 90%

6

Усе ведаюць, што з студзеня камунальныя паслугі ў Беларусі павінны былі падаражэць. Але не ўсе ведаюць, што больш за ўсё падаражэў менавіта газ – ён падаражэў на 90% на чалавека.

– Мы былі ў шоку, атрымаўшы жыроўку за студзень: за газ нам налічылі 18 480 рублёў (на пецярых прапісаных у кватэры). У мінулым месяцы сума была прыкладна ў два разы меншая! – распавялі жыхары аднаго з дамоў пасёлка Мачулішчы.

– А ў мяне ў жыроўцы замест снежаньскага тарыфу на газ 1936 рублёў стаіць 3696 рублёў. Чаму? – здзіўляецца мянчук Юры Васільевіч, жыхар вуліцы Брылеўскай.

Спецыялісты кажуць, што ніякіх памылак няма, і спасылаюцца на пастанову савета міністраў Беларусі №69 ад 18 студзеня 2008 года.

– Усе ведаюць, што з студзеня камунальныя паслугі павінны былі падаражэць прыкладна на 5 даляраў. Але не ўсе ведаюць, што больш за ўсё падаражэў менавіта газ – ён стаў даражэйшым на 90% на чалавека, – распавялі «КП в Беларуси» ў ЖРЭА пасёлка Мачулішчы. – Мы нічога не ўтойваем, і ўсім жыхарам, якія цікавяцца правільнасцю налічэнняў, паказваем дакументы, на колькі працэнтаў павысілася кожная паслуга.

Як падаражэлі камунальныя паслугі?

Газ – стаў даражэйшым на 90% на чалавека;

тэхабслугоўванне – даражэй на 6,8%;

водаправод – 1 куб падаражэў на 25%;

каналізацыя – даражэй на 25%;

вываз цвёрдых бытавых адыходаў – даражэй на 6%;

карыстанне ліфтам – даражэй на 6%.

Беларусь купляе ў Расеі газ па 119 даляраў за 1000 кубоў.

Тарыф аднаго кубаметру для насельніцтва – 462 рубля (пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і пры адсутнасці газавых воданагравальнікаў). Гэта значыць, атрымліваецца, што нам прадаюць газ прыкладна па 215 даляраў за 1000 кубоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках