24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сумар збунтаваўся

11

Такога даўно не было: берасцейскія ўлады на чале з губернатарам Кастусём Сумарам практычна адкрыта выказаліся аб невыканальнасці даведзеных да іх прагнозаў сацыяльна-эканамічнага росту ў 2008 годзе. Чакаецца, што на гэтым тыдні Сяргей Сідорскі з сваімі міністрамі асабіста завітае ў Берасце, каб угаварыць збунтаванага кіраўніка аблвыканкама.

На думку экспертаў «Завтра твоей страны», у Кастуся Сумара, які ўжо раскрытыкаваўся за правалы ў 2007 году, ёсць усе падставы для таго, каб апратэстоўваць даведзеныя паказчыкі.

Прапанаваныя на гэты год тэмпы росту эканомікі па шматлікіх кірунках (асабліва, па прыросце інвестыцый на 25%, а таксама па інфляцыі, якая толькі за студзень вырасла на 2,5% з вызначанай на ўвесь год квоты ў 6-8%) выклікаюць сумненні нават у шматлікіх прадстаўнікоў урада. У губернатара Сумара, чыя вобласць не выканала летась цэлы шэраг прагнозных паказчыкаў, гэтых сумненняў, здаецца, больш, чым у іншых. А таксама больш рэальных чаканняў, што вобласць па выніках 2008 года ізноў будзе не ў стане здаць справаздачу перад урадам і беларускім кіраўніком.

Кастусю Сумару ў дадзенай сітуацыі застаецца толькі паспачуваць – яму проста не павезла з вобласцю. Ва ўсіх рэгіёнах, за выключэннем Берасцейскай вобласці, ёсць буйныя і паспяховыя прамысловыя прадпрыемствы, чыя дзейнасць шмат у чым дазваляе атрымоўваць мясцовым уладам у канцы года станоўчыя вынікі.

З Менскам усё зразумела – тут і Менскі трактарны завод, і Менскі аўтамабільны завод, і Менскі маторны завод, і «Крышталь», і іншыя. У віцебскага губернатара Уладзіміра Андрэйчанкі – гэта «Нафтан» і «Палімір», у кіраўніка Менскага аблвыканкама Леаніда Крупца – «Беларуськалій» і «БелАЗ», у старшыні Гомельскага абласнога выканкама Аляксандра Якабсона – Беларускі металургічны завод і Мазырскі нафтаперапрацоўчы, у гарадзенскага губернатара Уладзіміра Саўчанкі– «Азот» і «Хімвалакно», у магілёўскага Барыса Батуры – «Белшына».

А у Кастуся Сумара такога ўзроўню прадпрыемстваў не было, няма і не прадбачыцца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках